Рэспубліканскі семінар-прэзентацыя «Новыя выданні для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці»

Аддзел народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур падрыхтаваў і правёў 25 лістапада 2019 г. чарговы Рэспубліканскі семінар-прэзентацыю «Новыя выданні для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці». На яго былі запрошаны кіраўнікі вакальных калектываў мастацкай творчасці ўсіх абласцей Беларусі, метадысты абласных цэнтраў народнай творчасці . У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аўтары нотных зборнікаў, ансамблі, выканаўцы песень.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пад час прэзентацыі зборніка «Апрацоўкі беларускіх народных песень» пад кіраўніцтвам аўтара Міхаіла Дрынеўскага (мастацкага кіраўніка і дырыжора, народнага артыста Беларусі)  прагучалі песенныя творы ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Быў праведзены майстар-клас з  гасцямі мерапрыемства па развучванні песні “Даўно ў той хаце не была…”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прэзентаваўся і зборнік «Краіна мая, песня мая…» : песні на вершы беларускіх паэтаў» Яўгена Ксяневіча, у якім змешчана 25 новых песень на вершы П.Панчанкі, М.Танка, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, С.Грахоўскага, А.Грачанікава, А.Сыса, Э.Акуліна, І.Карэнды, Н.Гальпяровіча і інш. Прысутныя маглі пазнаёміцца з новымі творамі ў выкананні народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Новы дзень» Палаца культуры БелАЗа і кіраўніка фальклорнага ансамбля ўкраінскай песні і абраду «Ватра» А. Валодчанка. Новыя рэпертуарныя выданні былі набыты абласнымі цэнтрамі народнай творчасці для аматарскіх творчых калектываў свайго рэгіёна.