Рэспубліканскі семінар-стажыроўка “Выхаванне дзяцей і падлеткаў на традыцыях нацыянальнай культуры”

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур 15 красавіка 2022 года на базе ДУК “Аршанскі гарадскі цэнтр культуры “Перамога”” адбыўся рэспубліканскі семінар-стажыроўка “Выхаванне дзяцей і падлеткаў на традыцыях нацыянальнай культуры” для кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў культуры Аршанскага раёна.

 

 

У працы семінара прынялі ўдзел начальнік аддзела народнай творчасці С.У.Каржук, нам. начальніка аддзела народнай творчасці Вайцяхоўская Р.І., дырэктар ДУ «Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці» К.П.Лабука, начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама С.Д.Гарбачоў, кандыдат педагагічных навук, прафесар кафедры ўпраўлення і эканомікі адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Раманенка Л.Я.

 

 

У рамках праграмы семінара былі дадзены майстар-класы майстроў Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў, у якім прынялі ўдзел народныя майстры Беларусі У.П.Віннік і Н.М.Казак, майстры М.А.Васіленка, А.В.Занька, В.П.Івановіч.

Вопыт работы па захаванні традыцыйнай культуры прадэманстраваў узорны фальклорны калектыў “Глыбінка” філіяла Каліноўскага СДК ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна” Віцебскай вобласці, кіраўнік – Марозава А. Я.

 

 

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць распаўсюджванню станоўчага вопыту работы і садзейнічаюць актывізацыі дзейнасці ўстаноў па захаванню беларускай нацыянальнай культуры.