Рэспубліканскі семінар-практыкум «Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»: вопыт і перспектывы развіцця»

 

27 сакавіка 2019 года на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы аддзелам народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур быў праведзены Рэспубліканскі семінар-практыкум «Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»: вопыт і перспектывы развіцця».

 

Перад яго ўдзельнікамі, сярод якіх у пераважнай большасці былі кіраўнікі дзіцячых харэаграфічных калектываў, выступілі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур В.В.Антоненка, кіраўнік праекта фестываля М.А. Козенка (Рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»), мастак Ю.А. Піскун (Выкарыстанне беларускага сцэнічнага касцюма), фалькларыст Т.В. Валодзіна (Пытанні мовы і яе дыялектаў у кантэксце фальклорных фестываляў), старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Т.А. Пладунова (Купальская абраднасць беларусаў і яе пераасэнсаванне ў сучасным фальклорным руху). Мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Берагіня» М.А. Козенка правёў майстар-клас па беларускіх народных танцах. Удзельнікі семінара з цікавасцю азнаёміліся з экспанатамі музея Янкі Купалы.

 

Рэспубліканскі семінар засведчыў аб сваёй актуальнасці, неабходнасці ў доўгатэрміновай падрыхтоўцы да заключнага этапа ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва, які пройдзе ў г.п. Акцябрскі з 25 па 28 чэрвеня 2020 года.