“Славянскі базар у Віцебску” 2022

Тры дзесяткі гадоў-дастатковы тэрмін для таго, каб заявіць пра сябе, дамагчыся прызнання, увасобіць мары і закахаць у сябе! З 1992 года “Славянскі базар у Віцебску” нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям’ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў. Вакол галоўнай культурнай падзеі Беларусі заўсёды вядуцца размовы, але кожны раз фестывальныя афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі, зоркі злятаюцца (і з’язджаюцца) у Віцебск, а гасцінная сцэна аб’ядноўвае цэлыя народы!

І вось, фестываль уступае ў новую эпоху — застаючыся маладым, сучасным і любімым, дадае адзін год. 30 + 1 – гэта ўсё тыя ж мудрасць, вопыт, непахіснасць традыцый з такім жа юнацкім запалам і імкненнем да дасканаласці!

У гэты раз самая цікавая частка 2022 года выпадае на шэсць цёплых (вельмі спадзяемся) летніх вечароў — 13, 14 (адкрыццё), 15, 16, 17 (закрыццё), 18 ліпеня. Ужо прадчуваем, як на шматлікіх пляцоўках праходзяць любімыя і легендарныя праекты, без якіх немагчыма ўявіць фестываль, выступаюць артысты першай велічыні, канкурсанты спаборнічаюць, а увесь горад ператвараецца ў адно суцэльнае свята.

Абавязкова ўбачаць жыццё і новыя задумкі арганізатараў, праца над якімі кіпіць ва ўсю моц. Напрыклад, ужо распрацаваны новы фірмовы стыль, які знойдзе сваё адлюстраванне ў вулічных афішах, у банэрах, рэкламных расцяжках і білбордах, у промапрадукцыі і ў сцэнаграфіі галоўных канцэртных пляцовак. Гэта ўсё той жа легендарны Васілёк і ўсё тыя ж яркія фарбы, якімі Віцебск ззяе ў дні фестывалю.

“Славянскі БАЗАР у Віцебску” падрыхтаваў падарункі, якім заўсёды рады сапраўдныя прыхільнікі. Так, менавіта для сапраўдных прыхільнікаў Дырэкцыя выпускае ў продаж сертыфікаты на “закрытую” праграму фестывалю, якія ў наступным могуць ператварыцца ў білеты на канцэртныя праграмы ў Летнім амфітэатры. Так, Праграма фестывалю пакуль не абвешчаная.Аднак гэта не перашкаджае паклапаціцца аб сваіх планах на лета ўжо цяпер, тым больш, з бонусам!⠀

У продажы падарункавыя сертыфікаты наміналам у 10.00, 20.00, 30.00, 50.00 BYN, якія потым вы зможаце ператварыць у квіткі на любыя падзеі фестывалю (сертыфікаты сапраўдныя да 18 ліпеня 2022 года). Да кожнага сертыфіката наміналам 100.00 BYN, мы дадаем яшчэ 31 рубель. А вось ужо гэтую суму можна выдаткаваць толькі на білеты ў летні амфітэатр. Такім чынам, вы атрымліваеце зніжку на 1 квіток у памеры 31 рубля.

“Акцыя + 31” дзейнічае з 14 студзеня і да пачатку старту продажу квіткоў у касах ДУ «Цэнтр культуры “Віцебск”» і на kvitki.by за наяўны і безнаяўны разлік.

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі БАЗАР у Віцебску” – толькі плюсы!

Падрабязнасці на http://fest-sbv.by і па тэлефонах у Віцебску: 129, +375 (212) 62-65-91, +375 (33) 39-79-129