Сустрэча старшыняў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа з Упаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў

 

12 лютага 2021 года адбылася сустрэча Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Румака Аляксандра Аляксеевіча і яго апарата са старшынямі грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа, а таксама начальнікам аддзела па працы з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі і грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Дрозд Анастасіяй Аляксандраўнай. На мерапрыемстве прысутнічалі: старшыня Саюза беларусаў Латвіі і Рыжскага Беларускага таварыства “Прамень”, член Кансультатыўнага камітэта прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцяў пры Міністэрстве культуры Латвійскай Рэспублікі Лазарава Алена Барысаўна; кіраўнік Нарвскага Беларускага таварыства “Сябры” (Эстонія) і член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Рэспублікі Беларусь Аннус Людміла Анатольеўна; старшыня Чарнігаўскага гарадскога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў “Сябры” (Украіна) Варажбіт Галіна Міхайлаўна; кіраўнік культурна-асветніцкага аб’яднання беларусаў у Іарданіі Чэмеза Аксана Вячаславаўна. Падчас сустрэчы беларусы замежжа прадставілі кароткую справаздачу аб дзейнасці арганізацый, накіраванай на развіццё і захаванне беларускіх культурных традыцый у сваіх краінах. У сваю чаргу Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Румак Аляксандр Аляксеевіч праінфармаваў аб працы апарата з арганізацыямі беларусаў замежжа. Таксама абмяркоўваліся планы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва.