Свята эстонскай культуры

10 жніўня 2019 года з 12.00 да 23.00 на тэрыторыі Верхняга горада (г. Мінск, пл.Свабоды) пройдзе

«Свята эстонскай культуры».

 

Арганізатары свята: Мінгарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур,

культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Эстонская абшчына «Ластаўка»»,

пры падтрымцы Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Партнёры мерапрыемства: кампанія «Вендрлоо Веод» і Марыка Парк (Эстонія).

 

У праграме свята:

(Дзённая праграма)

 

  • выступы прафесійных і аматарскіх творчых калектываў з Эстонскай Рэспублікі: камерны хор «Кунгла» (Вільяндскі павет), моладзевы духавы аркестр Хар’юмаа і струнны аркестр Хар’юмаа (Хар’юскі павет), духавы аркестр «Саксон» (г. Пярну), фальклорны ансамбль «Лійсо» ( г. Талін), жаночы танцавальны калектыў «Куу» (Пярнускага павет), народны танцавальны калектыў «Каякас» (г. Пярну);
  • выступы індывідуальных выканаўцаў з Эстонскай Рэспублікі: Марка Матверэ (г. Талін), Тармо Ээспэрэ (Г. Талін), Маргус Луур (г. Пярну);
  • выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза майстроў народнай творчасці;
  • майстар-клас па прыгатаванню рыбных страў эстонскай кухні;
  • прэзентацыя транспартнай кампаніі «Lux Express».

 

(Вячэрняя праграма з 20.30 да 23.00)

 

  • выступленне духавога аркестра «Саксон» (г. Пярну);
  • выступы Марка Матверэ і Тармо Ээспэрэ.

 

 

Кантакты:

+375 29 6371615 – старшыня культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання

«Эстонская абшчына “Ластаўка”» Олівер Манглус;

+375 44 7300430 – дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка.

 

Будзем рады бачыць вас!