Свята беларускай культуры ў Самарскай вобласці

У Самары адбыўся XVI Міжнародны беларускі дзіцяча-юнацкі

фестываль-конкурс мастацтваў «Беларусь – мая песня!»

 

Гэты творчы форум набыў статус штогадовага і стаў адным з самых значных культурных мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць самабытную беларускую культуру ў Самарскай вобласці. У 2004 годзе Ірына Міхайлаўна Глуская, якая з’яўляецца прэзідэнтам Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», выступіла заснавальнікам гэтага свята беларускай культуры на Самарскай зямлі. У 2015 годзе – фестываль перайшоў у статус Міжнароднага.

 

 

Арганізатарам штогадовага свята беларускай культуры выступае Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Самарскай вобласці і інфармацыйнай падтрымцы Адміністрацыі гарадскога акругі Самара, а таксама Дома дружбы народаў Самарскай вобласці.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй,  Праўленне, моладзевае аддзяленне і актыў нашай арганізацыі прынялі рашэнне аб правядзенні XVI Міжнароднага беларускага дзіцяча-юнацкага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Беларусь – мая песня!» у новым дыстанцыйным фармаце. Гэта дазволіла ўдзельнікам пераадолець геаграфічныя бар’еры, а нам даць магчымасць для кожнага жадаючага ўдзельнічаць у нашым фестывалі-конкурсе. Удзельнікамі цяперашняга творчага форуму сталі салісты і калектывы, якія пражываюць як на тэрыторыі Расіі, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

Арганізатараў і ўдзельнікаў XVI Міжнароднага беларускага дзіцяча-юнацкага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Беларусь – мая песня» павіншаваў кіраўнік Аддзялення Пасольства Беларусі ў горадзе Уфа, саветнік Пётр Іванавіч Балтруковіч. У сваім прывітанні ён адзначыў: «Карыстаючыся выпадкам, асабліва хачу адзначыць актыўную дзейнасць Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і выказаць словы шчырай падзякі за арганізацыю і правядзенне на Самарскай зямлі мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю культуры братэрскіх славянскіх народаў Беларусі і Расіі, плённую працу па ўмацаванні і развіцці сяброўскіх адносін паміж рознымі нацыянальнасцямі».

Алена Аляксееўна Балвашэнкова, педагог школы № 176 гарадской акругі Самара, выказала наступныя словы падзякі арганізатарам фестывалю: «Вось ужо шосты год запар навучэнцы нашай школы становяцца ўдзельнікамі выдатнага фестывалю-конкурсу «Беларусь – мая песня». Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне дружбы братэрскіх народаў Беларусі і Расіі, абуджае ў сэрцах удзельнікаў і гледачоў гэтага творчага форуму добрыя пачуцці, сагравае і ўпрыгожвае наша жыццё. Вялікі дзякуй Ірыне Міхайлаўне Глускай за такі цудоўны фестываль, за добрыя парады і за тое ўсё, што яна з году ў год робіць для ўсіх нас. Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва працягнецца, і мы ў чарговы раз з вялікай радасцю зможам сказаць: “Сябры! Сябры! Выдатны наш саюз!”. Выдатны наш саюз – навучэнцаў, бацькоў, педагогаў і гледачоў выдатнага фестывалю, які праходзіць штогод на Самарскай зямлі».

«Мая дачка Сафія, ужо каторы год з вялікай цікавасцю, удзельнічае ў беларускім фестывалі-конкурсе мастацтваў «Беларусь – мая песня», датыкаючыся да самабытнай культуры братняга беларускага народа. Вялікі дзякуй хачу сказаць Ірыне Міхайлаўне Глускай, за стварэнне цёплай і сяброўскай атмасферы на фестывалі. Здароўя і поспехаў у Вашай высакароднай справе, – так адгукнулася аб праведзеным культурным мерапрыемстве мама Сафіі Кудрашовай, вучаніцы сярэдняй школы №176 гарадской акругі Самара.

Людміла Панова, мама Віталіны, удзельніцы фестывальных мерапрыемстваў, таксама выказала вялікую падзяку арганізатарам міжнароднага беларускага фестывалю. Яна заўважыла, што «столькі таленавітых, прыгожых і добрых людзей у адным месцы, на дадзены момант гэта рэдкасць, але вы зрабілі гэта! І ў гэты нялёгкі час арганізавалі такое цудоўнае свята для нашых дзяцей. Нізкі паклон Вам! І асабліва прыемна, мне як маме 8-гадовага дзіцяці, што мая дачка атрымала масу станоўчых эмоцый і была рада выступаць на фестывальнай сцэне».

 

 

 

 

 

 

Праграма ХVI Міжнароднага беларускага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня» ўключала адборачны тур у намінацыях: вакальнае і харэаграфічнае мастацтва, мастацкае слова і тэатр моды, а таксама Гала-канцэрт лаўрэатаў. Акрамя гэтага, выконваючы супрацьэпідэмічныя меры, праводзіліся і іншыя фестывальныя мерапрыемствы. 15 лістапада ў Доме дружбы народаў Самарскай вобласці для педагогаў школ-партнёраў абласной арганізацыі беларусаў “Руска-Беларускае Братэрства 2000» былі праведзены круглы стол “Расія і Беларусь: сувязь культурных традыцый» і майстар-клас па прыгатаванні нацыянальнага беларускай стравы – дранікаў. Дзесяць конкурсных нумароў удзельнікаў адборачнага тура з гарадской акругі Самары былі прадстаўлены членам журы вочна, і паралельна праводзілася іх відэаздымка.

 

 

 

 

 

 

 

 

Трэба адзначыць, што на конкурс-фестываль мастацтваў у гэтым годзе паступіла больш за 80 заявак ад салістаў і творчых калектываў Самары і Самарскай вобласці, іншых гарадоў Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Армавір, Казань, Томск, Тальяці, Уфа), Рэспублікі Беларусь, Украіны, Італіі. Няпростая задача стаяла перад журы: з 160 нумароў неабходна было выбраць не больш за дваццаць самых лепшых выступаў, якія адказваюць усім фестывальным патрабаванням. У ходзе абмеркаванняў конкурсных выступленняў і абмену думкамі, членамі журы былі вызначаны лаўрэаты і дыпламанты ХVI Міжнароднага беларускага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня!».

 

 

Так яркае выканальніцкае майстэрства Юліяны Буташавай (МБУ ДА «ЦПА «Творчасць» г.а. Самара, педагог Іна Ігараўна Сухачэўская), якая выканала беларускую народную песню”Рэчанька”, журы адзначыла Дыпломам лаўрэата Гран-пры ў намінацыі «Вакальнае мастацтва, эстрадны вакал».

 

 

***

Вакальны ансамбль «КАДАНС» САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» быў узнагароджаны Дыпломам лаўрэата I ступені за выкананне песні «куточак Беларусi», у якой гучалі такія блізкія кожнаму беларусы радкі «куточак Беларусi, маленькая Радзiма, / дзе з самага дзяцiнства ўсё мiла сэрцу так».

 

 

Дыпломам лаўрэата I ступені быў узнагароджаны вакальны ансамбль «Соцветие» (школа № 36 г.а. Самара, кіраўнік Алена Аляксандраўна Кірылышава) за выкананне песні «Ляцi за мной». Шчырасць, вера і прыгажосць навакольнага свету закладзены ў кожным слове гэтай выдатнай песні: «рана-рана ўстала Сонейка, / нiбы лодачка плывем. / Малады салоўка тоненька / залiваецца пяе ».

Дыпломам лаўрэата I ступені ўдастоены і самыя маленькія ўдзельнікі фестывалю-конкурсу, дзіцячы вакальны ансамбль «Калейдаскоп» (5-6 год). Гэты творчы калектыў, заўзята і вельмі шчыра прадставіў беларускую народную песню «Саўка ды Грышка» (педагог Таццяна Мікалаеўна Гандзіна, МБУ ДА ДШМ № 12 г.а. Самара,  «Воскресение»).

Уладзіслаў Даўтаў, пастаянны ўдзельнік усіх фестываляў мастацтваў, якія арганізуюць беларусы Самарскай вобласці, быў ганараваны Дыпломам лаўрэата I ступені за песню «Небасхiл Еўропы».

Аднагалосным рашэннем журы Дыплом лаўрэата I ступені быў прысуджаны вакальнаму дуэту «Ружа кветка» ў складзе Алены і Эліна Абызавых (грамадская арганізацыя беларусаў у г. Казань «Спадчына») за выкананне беларускай народнай песні «Цячэ вада ў ярок».

Пакарыла журы выдатным выкананнем песні «Белая Русь» і Алеся Аблыгіна, пастаянная ўдзельніца беларускіх мерапрыемстваў. Алеся Раманаўна, скончыўшы з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М.В. Ламаносава, у цяперашні час з’яўляецца аспіранткай факультэта вылічальнай матэматыкі і кібернэтыкі МДУ, але па-ранейшаму з задавальненнем выконвае песні пра Беларусь.

У намінацыі «Вакальнае мастацтва» (эстрадны вакал, сола) Дыпломам лаўрэата I ступені за песню «Каліна-ягада» ўдастоена Анастасія Надуцік, (Цэнтр эстэтычнага выхавання горада Міргарад, Украіна – народны мастацкі калектыў «Студыя эстраднага вакалу “Соняшник”», кіраўнік Заслужаны дзеяч эстраднага мастацтва Украіны Алена Валер’еўна Аляксеенка).

Парадавалі арганізатараў форуму і творчыя калектывы з Беларусі. Узорны хор «Крынiчка» (кіраўнік Яўгенія Юр’еўна Фурс, канцэртмайстар Таццяна Фёдараўна Крыжэўская, ДУА «СШ №77 г. Мінска») – шматгадовы творчы партнёр беларусаў Самарскай вобласці, прадставіў на суд журы ў намінацыі «Вакальнае мастацтва, ансамбль, харавыя спевы» два творы: «Мы прыйшлi з Перамогаю» (муз. У.Карызны (мал.), сл. У. Карызны (ст.)) і песню «А скрыпка спявала» (муз. А. Атрашкевіч, сл. Т. Мушынскай). За высокі прафесіяналізм Узорны хор «Крынiчка» ўдастоены Дыплома лаўрэата 1 ступені.

Другі беларускі творчы калектыў – дуэт у складзе Златы і Міі Мусіхіных (кіраўнік Анастасія Віктараўна Ячнік, ДУА “Мінская СШ № 157 ім. Аляксея Сямёнавіча Бурдзейнага» за выкананне песні “Не бывае неба лепшага» ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата 2 ступені.

 

 

У намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва» уладальнікам Дыплома лаўрэата Гран-пры за яркае выкананне беларускага танца «Крыжачок» стаў дуэт салістаў – Паліна Рукасуева і Ягор Сергіеўскі, харэаграфічнага ансамбля «Ровесник» (МБОУ Школа №124 г.о. Самара, кіраўнік Вера Аляксандраўна Сальнікава ). Дыпломаў лаўрэатаў 1 ступені ў гэтай намінацыі ўдастоены: Харэаграфічны калектыў «Мозаика» за танец «Дажынкі» (МБУ ДА «Цэнтр пазашкольнай адукацыі «Творчество» гарадской акругі Самара, мастацкі кіраўнік Наталля Іванаўна Меліхава, канцэртмайстар Галіна Анатольеўна Мінзуліна); ансамбль «Самоцветы» – беларускі танец «Мітусь» (МБУ ДА «ДШМ №7» г.а. Самара, кіраўнік, педагог Вольга Станіславаўна Мінабудцінава); народны харэаграфічны калектыў «Шарм» – беларускі танец «Перапёлачка» (сяло Багатае Самарскай вобласці, кіраўнік Святлана Ільінічна Сальнікава, балетмайстар Надзея Аляксееўна Максімава).

 

 

 

У намінацыі «Мастацкае слова» сваім выкананнем беларускай народнай казкі “Пра што кукуе зязюля» журы пакарыла Віталіна Панова (майстэрня юнага акцёра «Школа № 176» гарадской акругі Самара, кіраўнік Алена Аляксееўна Балвашэнкава), за што і была ўдастоена Дыплома лаўрэата Гран-пры ў малодшай узроставай катэгорыі. У гэтай жа намінацыі, але ўжо ў старэйшай узроставай катэгорыі Дыпломам лаўрэата Гран-пры адзначана выступленне Яны Стрынакавай. Вельмі эмацыйна дзяўчына выканала твор Марыі Болбас-Кавалевіч на беларускай мове «Дзякуй табе, Божа». Дыпломы лаўрэатаў 1 ступені журы прысудзіла: Мацвею Золіну, Кузьміной Лізавеце і Зарыне Бабаевай («ЦДТ «Камертон» ДБАУ СШ №1 ).

Праўленне арганізацыі ўдзячна Міністэрству культуры Самарскай вобласці, Дому дружбы народаў за пастаянную падтрымку фестывальных мерапрыемстваў. Асобная падзяка кіраўнікам агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама педагогам і бацькам за іх адданасць фэстам і святам беларускай нацыянальнай культуры.

ХVI Міжнародны беларускі конкурс-фестываль мастацтваў «Беларусь – мая песня» завершаны. Арганізатараў радуе, што свята беларускай культуры, якое штогод праходзіць у Самарскай вобласці, дапамагае раскрыць творчы патэнцыял салістаў і творчых калектываў не толькі Самары і Самарскай вобласці, але і юных талентаў іншых гарадоў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.