Святочныя канцэрты ў рамках фестывалю «Вянок дружбы – 2019» прайшлі ў г.Курган і с.Новаільінка (РФ)

У гарадскім Доме культуры ім. М. Горкага ў горадзе Курган у Дзень народнага адзінства адбыўся святочны канцэрт у рамках фестывалю нацыянальных культур «Вянок дружбы – 2019». Дадзенае мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей: беларусы, казахі, татары, башкіры, рускія. Канцэртная праграма была насычана яркімі выступленнямі творчых калектываў. У час мерапрыемства культурныя аб’яднанні

прадставілі народныя касцюмы, кнігі, стравы нацыянальнай кухні.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Удзельнікаў фестывалю вітаў намеснік кіраўніка горада Курган, а таксама дырэктар Дэпартамента сацыяльнай палітыкі Ігар Паставалаў. Ад імя кіраўніка горада былі ўручаны падзячныя лісты прадстаўнікам таварыстваў, гарадскіх нацыянальных арганізацый і народных калектываў. Была ўзнагароджана і Лідзія Осіпава –

удзельніца ансамбля беларускай песні “Журавачка».

 

 

 

Таксама ў рамках фестывалю нацыянальных культур «Вянок дружбы – 2019″ адбыўся святочны канцэрт

у сяле Новаільінка, дзе прадэманстравалі сваё майстэрства ансамбль “Ільінка”,

у склад якога ўваходзяць этнічныя беларусы.