Творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці (21-27 лістапада 2021 года)

21-27 лістапада 2021 года на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі адбылася стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскія) калектываў мастацкай творчасці (у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2021-2025 гг. (падпраграма «Беларусы ў свеце»)), арганізаваная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. У ім прынялі ўдзел 30 прадстаўнікоў з 7 краін свету: Італія (г. Неапаль), Казахстан (г.Паўладар), Латвія (г. Ліепая, Ялгава, Якабпілс, Даўгаўпілс, Лудза), Расія (г. Масква, Омск, Самара, Таганрог, Растоў, Томск), Узбекістан (г. Ташкент), Украіна (г. Львоў, Міргарад) і Эстонія (г. Нарва).

 

Насычаная праграма стажыроўкі пачалася з урачыстага адкрыцця ў канцэртнай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, дзе з прывітальным словам выступіла дырэктар Цэнтра Антоненка Вольга Вітальеўна. Акрамя таго, у панядзелак, удзельнікі наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, экскурсію і адкрыццё выставы «Беларускі позірк Даўгаўпілса» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, экскурсіі ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых.

 

 

Наступны дзень творчай стажыроўкі праходзіў у Магілёве і пачаўся з прэзентацыі музычнай праграмы народнага ансамбля народнай музыкі «Магілёўцы» і тэатралізаванай прэзентацыйнай пляцоўкі «Кола святаў і абрадаў народнага календара» (святы зімовага цыклу, вясновы абрад «Навіна», троіцкія абрады, вясельны абрад – «заручыны»). Далей з прывітальным словам выступілі кіраўнік аддзела культуры Магілёўскага аблвыканкама Стэльмашок Алег Уладзіміравіч, намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Слясарчык Дзмітрый Леанідавіч, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, старшыня рэспубліканскага савета па пытанням клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Хмялькоў Алег Фёдаравіч. З прэзентацыяй выстаўкі выдавецкай прадукцыі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы выступіла кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага і рэпертуарна-выдавецкага аддзела Валчкова Валянціна Іванаўна. Працягнулі праграму майстар-класы «Пераемнасць традыцыі народных спеваў» ад кіраўніка народнага фальклорнага ансамбля «Паршынскія зоры» Владыка Любавы Васільеўны, кіраўніка фальклорнага ансамбля «Горскія харашухі» Марчанка Валянціны Аляксандраўны і загадчыцы Палыковіцкага сельскага дома культуры Жыгалінай Таццяны Уладзіміраўны, а таксама майстар-класы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Магілёўскай вобласці («Выраб анёлкаў з саломы», «Выраб індывідуальных тканых абярэгаў, ткацтва паясоў», «Выраб дзіцячай драўлянай цацкі»). У завяршэнні ўдзельнікі стажыроўкі наведалі Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Рамнава.

 

 

24 лістапада ўдзельнікі творчай стажыроўкі прынялі ўдзел у практычных занятках па вакалу і харэаграфіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама ў практычных занятках кіраўнікоў ансамбля “Ватра” Валодчанка Аляксандра Юр’евіча “Методыка работы з вакальным калектывам (беларуская традыцыйная песня)” і мастацкага кіраўніка аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага ансамбля “Берагіня” Козенка Мікалая Аляксеевіча “Методыка работы з харэаграфічным фальклорным калектывам”.

 

 

Таксама 24 лістапада ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя “Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” ў Год народнага адзінства. Новыя культурна-адукацыйныя праекты беларускіх дыяспар за мяжой”, у якой прынялі ўдзел дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Антоненка Вольга Вітальеўна, удзельнік музыкальнага калектыву “Спадчына” г.Неапаль Стасюкевіч Наталія Іосіфаўна (Італія), лідэр маладзёвага крыла ГА “Культурны цэнтр “Беларусь”” і ўдзельнік народнага самадзейнага моладзевага ансамбля “Надзея” Трыстан Яўгеній Аляксандравіч (Казахстан), сябра праўлення беларускага культурнага аб’яднання “Спаткання” г.Якабпілс і ўдзельнік аснсамбля беларускай песні “Завіруха” Янсанс Іварс Індулісавіч (Латвія), старшыня Лудзенскага беларускага аб’яднання “Крыніца” Ермакоў Ігар Грыгор’евіч (Латвія), старшыня Омскага гарадскога ГА “Мясцовая беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Омскія беларусы”” Аўчарэнка Алена Мікалаеўна (Расія), кіраўнік моладзевага ансамбля эстраднай песні “Чараўніца” Філімонава Ксенія Віктараўна (Расія), старшыня ГА Беларуская мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Таганрога” Старыкава Эліна Эдуардаўна (Расія), сябра ГА “Федыральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі” і кіраўнік фольк-групы Партызан FM Абрамчук Уладзімір Аркадзьевіч (Расія), кіраўнік літаратурна-тэатральнага аддзела Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці Яцків Аксана Мікалаеўна (Украіна),  дарадчык Старшыні Усеўкраінскага Саюза Беларусаў па пытаннях культуры, нацыянальных традыцый і народнай творчасці і Дарадчык Старшыні ГА “Беларусы Украіны” па культуры Аляксеенка Алена Валер’еўна (Украіна), старшыня Нарвскага беларускага аб’яднання “Сябры” Аннус Людміла Анатольеўна (Эстонія), сябар праўлення Нарвскага беларускага грамадства “Сябры” Байкачоў Віктар Васільевіч.

 

 

25 лістапада ўдзельнікі творчай стажыроўкі наведалі Валожынскі раён. Праграма пачалася з наведвання Святой крыніцы Крыжаўзвіжанскай часоўні і экскурсіі “Гістарычнымі сцяжынкамі Ракава”. Далей дэлегацыю сустрэлі ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці, дзе прайшла выстава “Ракаўскі цэнтр народнай творчасці прэзентуе”, канцэртная праграма заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец”, майстар-класы па традыцыйным народным танцам “Танцы і карагоды не выходзяць з моды”, прадстаўленне тэатра батлейкі. Другая частка праграмы пачалася з экскурсіі па Івянцу. Удзельнікі стажыроўкі наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры, дзе прайшлі экскурсія і майстар-класы па ткацтву, кераміцы і вырабу сувеніраў з гліны. Скончылася праграма ў сядзібе Драгунцавых. Там для беларусаў замежжа правялі экскурсіі па музею местачковага быта і кузні.

 

 

 

26 лістапада прайшла сустрэча з Упаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Румакам Аляксандрам Аляксеевічам, на якой абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Завяршылася творчая стажыроўка наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе адбылася сустрэча з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Маркевічам Анатоліям Мечыслававічам. Фінальным акордам стала выкананне ўдзельнікамі стажыроўкі песні “Каб любіць Беларусь нашу мілую”.