Урачыстае адкрыццё помніка працы выдатнага скульптара Хізры Асадулаева адбылося 11 верасня ў с.Ботліх (Рэспубліка Дагестан, РФ)
Хізры Асадулаеў – старшыня Праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо», член Кансультатыўнага савета Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, выдатны скульптар, Народны мастак Чачэнскай Рэспублікі, Заслужаны мастак Рэспублікі Дагестан, заснавальнік карацінскай літаратуры, паэт, перакладчык, кампазітар і грамадскі дзеяч.
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур накіроўвае шчырыя віншаванні Хізры Газіевічу ў сувязі з урачыстым адкрыццём помніка, створаным ім у гонар памяці воінаў-герояў Дагестана.
Жадаем Вам творчых сіл і невычэрпнага натхнення!
У сяле Ботліх (Рэспубліка Дагестан) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, лакальных войнах, а таксама баявых дзеяннях у жніўні-верасні 1999 года на тэрыторыі Дагестана. Цэнтральным аб’ектам гэтага мемарыяла з’яўляецца помнік “Доблесці салдата-пераможца, воіна-інтэрнацыяналіста і адвагі народнага апалчэння ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам” працы выдатнага скульптара Хізры Асадулаева. Тры вобраза вянчаюць скалу-помнік: салдата Вялікай Айчыннай вайны, воіна-інтэрнацыяналіста і народнага апалчэнца. Яго прыкладная вышыня складае прыблізна 5 метраў.
Побач з помнікам ўсталяваныя пліты з ўвекавечанымі імёнамі загінуўшых воінаў Ботліхскага раёна Рэспублікі Дагестан. Мемарыял таксама ўключае ў сябе вечны агонь як сімвал народнай памяці пра тыя падзеі.
У цырымоніі адкрыцця прымаў удзел Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, дзе ён усклаў вянок да помніка і паразмаўляў з удзельнікамі народнага апалчэння ў перыяд баявых дзеянняў 1999 года, калі ў трох раёнах Дагестана па афіцыйных звестках загінула больш за 200 ваеннаслужачых і больш за 100 мірных жыхароў. У сваім звароце ён адзначыў наступнае: «Сейчас только цветы возлагал к памятнику. Кстати, памятник великолепный! Просто великолепный! Такой памятник может стоять и украшать площадь любой российской или европейской столицы. Просто замечательно! Я уже тогда, когда возлагал цветы, говорил и сейчас хочу повторить вам слова благодарности и пожелать вам всего самого доброго!» [Спасылка на матэрыял: http://kremlin.ru/events/president/transcripts/61513/print].
Скульптуры, выкананыя па праектах Хізры Асадулаева, устаноўлены ў Рэспубліцы Дагестан ў роднай вёсцы Карата – помнік Герою Савецкага Саюза М.-З. Абдулманапаву; у Рэспубліцы Беларусь у г. Мінску скульптуры ў Музеі алімпійскай славы «Мастацкая гімнастыка», «Барацьба» і «Вялікі тэніс», на вуліцах беларускай сталіцы мемарыяльныя дошкі з рэльефнымі партрэтамі, у тым ліку двойчы Герою Савецкага Саюза і маршалу Савецкага Саюза С.К . Цімашэнка,
Герою Савецкага Саюза Ф.А. Малышаву, Герою Савецкага Саюза Н.Р. Рафіеву,
акадэміку А.В. Сцепаненка; у Расійскай Федэрацыі помнік у Маскве Герою Расіі генералу
У.М. Максімчуку, які кіраваў тушэннем пажару на Чарнобыльскай АЭС у траўні 1986 года і помнік у
Санкт-Пецярбургу на вайсковым мемарыяле «Сінявінскія вышыні», прысвечаны гвардыі лейтэнанту Міхрабу Ібрагімаву, які родам з Дагестана, і яго аднапалчанам з легендарнай 45-ай гвардзейскай стралковай ордэна Леніна Чырванасцяжнай дывізіі, якія гераічна загінулі пры абароне Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся Хізры Асадулаеў ў 1956 годзе ў высакагорным сяле Карата Ахвахскага раёна Дагестанскага АССР.
У 1981 г. пераехаў у Мінск.
Хізры Газіевіч з’яўляецца старшынёй Праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо» і ўваходзіць у склад Кансультатыўнага савета Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Каардынацыйнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый пры Пасольстве Расіі ў Рэспубліцы Беларусь, Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Асадулаеў Хізры Газіевіч удастоены мноства ўзнагарод і ганаровых званняў. Сярод іх:
- Залаты медаль Расійскага фонду міра
- Ганаровае званне «Народны мастак Чачэнскай Рэспублікі»
- Дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь – медаль Францыска Скарыны
- Ганаровы знак Міністэрства па нацыянальнай палітыцы Рэспублікі Дагестан «За ўмацаванне міжнацыянальнага міра і згоды»
- Медаль Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікi ўклад у літаратуру»
- Ганаровыя граматы Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь
- Нагрудны памятны знак «Установа адукацыi» Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Медаль Саюза пісьменнікаў Беларусі “Максім Багдановіч».