Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур прадстаўляе новыя выданні

Аддзел народнай творчасці  Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур гатовы прадставіць свае новыя выданні:

 

 

  1. Творчыя калектывы беларусаў замежжа = Творческие коллективы белорусов зарубежья = The Artists of the Belarusian Diaspora. Т. І / склад. В. М. Грышкевіч, А. Ю. Лозка ; Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019.         – 332 с.

 

У першым томе навукова-папулярнага выдання, падрыхтаванага калектывам аўтараў арганізацый культуры, адукацыйных і навуковых устаноў, прадстаўлены артыкулы аб гісторыі знаходжання беларусаў у розных краінах свету, развіцці іх грамадска-культурных арганізацый, мастацкіх калектываў, дзейнасці творчых асоб – музыкантаў, спевакоў, танцораў, акцёраў, кампазітараў, пісьменнікаў, мастакоў, майстроў. Сваім майстэрствам і талентам яны прэзентавалі беларускую культуру за мяжою, уключаліся ў развіццё сусветнай цывілізацыі ў краінах пражывання.

 

 

 

2. Дрынеўскі, М. П. Апрацоўкі беларускіх народных песень : для прафесійных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці / М. П. Дрынеўскі. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. – 56 с.

У зборніку змешчаны народныя песні для хору ў апрацоўцы прафесара Міхаіла Дрынеўскага, якія адрасуюцца прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці.

 

 

 

3. Ксяневіч, Я. “Краіна мая, песня мая…” : песні на вершы беларускіх паэтаў. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. – 56 с.

У зборніку змешчаны новыя песні кампазітара Яўгена Ксяневіча на вершы беларускіх паэтаў.

Зборнік рэкамендаваны аматарскім калектывам мастацкай творчасці.