Уражанні аб рэспубліканскім семінары-практыкуме Наталлі Рамановіч, вядучага метадыста па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра

 

Дарогі блізкія. Далекія. І думкі пасля камандзіровак.

 

Падарожжа па Міншчыне.

26-27 мая 2022 года я ў саставе дэлегацыі Гродзенскай вобласці разам са спецыялістамі ўстаноў культуры Ваўкавыскага,  Дзятлаўскага, Шчучынскага раёнаў і прадстаўнікамі другіх абласцей  прымала ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме «Традыцыйныя каштоўнасці і сучасныя арыентыры ў развіцці культуры Міншчыны». Гэта ўжо другі семінар такога ўзроўню, на якім мне пашчаслівілася пабыць: восенню 2021 года мы вандравалі па Віцебскай вобласці пад час семінару «Брэнд рэгіёну”, а ў сакавіку 2021 года Гродзенскі раён прымаў удзельнікаў семінара “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне і трансляцыя ў сучаснае ассяроддзе” у аг.Адэльск і г.п.Сапоцкін.

На гэты раз установы культуры г.Слуцка і Любанскага раёна сталі лакацыямі рэспубліканскага семінара, які быў арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці.

Случчына — рэгіён са шматвяковай гісторыяй, тут адбываліся значныя падзеі і здзяйсняліся самыя смелыя мары. У горадзе на Случы знаходзіцца старэйшая школа краіны, пра княгіняў Анастасію і Сафію здымаюць фільмы і пішуць кнігі, неверагоднай прыгажосці паясы праславілі Слуцк далёка за межамi.  Пад час семiнару прайшла прэзентацыя аматарскіх аб’яднанняў устаноў культуры Случчыны, былі разгорнуты яркія выставы з разнастайнымі вырабамі з лазы, саломы, тканіны, тканымі, вышыванымі і іншымі вырабамі народных умельцаў. Цудоўнымі песнямі парадавалі нас самадзейныя артысты і работнікі культуры,  прыемна было пабываць i на хрэсбiнах дзiцяцi – традыцыйным абрадзе, якi ўпершыню для нас рэканструявалі работнікі Слуцкага гарадскога Цэнтра традыцыйнай культуры ў імправізаванай сялянскай хаце.

 

 

 

 

У Жораўку за “душэўным” хлебам.

Янa вылyчaлacя з ycix вяcкoвыx xaт вёскi Жораўкi Любанскага раёна… Драўляная шыльда на хаце гаворыць пра тое, што тут размяшчаецца Жораўскі Дом народных традыцый. Сама пабудова стаіць даўно. Успамінаюць, што яе ўзвялі яшчэ да вайны. Пэўны час памяшканне выкарыстоўвалі пад школу. Для таго, каб хата прыняла такі выгляд, як цяпер, трэба было нямала папрацаваць.  Напрыклад, цалкам быў перакрыты дах. Замяніць давялося і частку падлогі. Пасадзейнічаў таму дырэктар ААТ «Забалацкі» Міхаіл Вечар. Многія рэчы, якія зараз можна ўбачыць у інтрэ’еры, засталіся ад былых гаспадароў: куфар, лавы, буфет. А вось маляваныя дываны, якія ўпрыгожваюць сцены, перадалі вяскоўцы. Адзін з іх датуецца 1932 годам.

Другая незвычайная шыльда – ахоўная дошка, якая сведчыць пра тое, што элемент нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека – тэхналогія і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў в.Жораўка і в.Кузьмічы Любанскага раёна, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.  На парозе хаты нас сустракалі – носьбiты традыцый выпякання хлеба Таццяна Міхайлаўна Хоцька і Ірына Міхайлаўна Жудрык, а трохi паводдаль – iх галоўная ахоўнiца Аляксеева Таццяна Мiкалаеўна, начальнiк аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі Любанскага райвыканкама, і проста шчырая, ветлiвая, сцiплая жанчына, якая зрабiла ўсё магчымае i немагчымае, каб гэты стары дом знайшоў новых гаспадароў – работнiкаў культуры!

Ды ўcя гэтая хата былa тaкaя ўтyльнaя, згpaбнaя, ycё ў ёй былo дa тoлкy.  Незвычайна шырокiя дзвepы вялi ў вyзкi кaлiдopчык – сенi, далей…а далей усе нагадвала бабулiну хату.

Тут пяклi хлеб…у вясковай пячы, i я мела магчымасць дакрануцца да абрада саджэння хлеба ў печ…яшчэ адна мая мара споўнiлася….

Я ўпэўнена, я знoў  абавязкова апынуся кaля тoй жa xaты, пpaз час…Я ніколі не буду ўспрымаць гэта як штосьці звычайнае! Гэта – тое добрае, з чым немагчыма звыкнуцца, чым немагчыма наталіцца, куды заўсёды хочацца прыехаць зноў. Месца, дзе заўсёды прыгажосць, спакой і пах духмянага, цёплага бабулiнага хлеба…

 

 

 

 

Ак­се­су­а­ры «па-на­род­на­му».

Той, хто сам хоць аднойчы дакрануўся да народнай традыцыi, ужо не можа застацца ранейшым: у жыцці чалавека адбываюцца якасныя змены да лепшага.  Час­та лю­дзі ка­жуць, што прый­шоў та­кі мо­мант у жыц­ці, ка­лі з’я­ві­ла­ся жа­дан­не аль­бо па­трэ­ба зай­мець на­род­ны строй. Асаб­лі­ва пры­ем­на гэ­та чуць ад зу­сім ма­ла­дых дзяў­чат. Ведаю тое з уласнага досведу.

Хочацца падзяліцца з чытачамі прыемнай навіной: у красавіку месяцы бягучага года майстры аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра ўжо маюць дванаццаць камплектаў традыцыйных Панямонскіх строяў, якія ў рамках семінара «Беларускі народны строй: традыцыі і сучаснасць» былі прэзентаваны на імправізаваным этнаподыуме “Карагод рамёстваў” у аграсядзібе «Каралінскі фальварак Тызенгаўза» ў в.Караліно Гродзенскага раёна.  Адбыўся і святочны фотасэт у традыцыйных рэканструяваных строях ад Наталлі Мажутка, культарганізатара Скідзельскага цэнтра моладзі, фатографа. Майстар па пашыву строяў – гродненка Анастасiя Матусевiч.

Але вернемся ў Любанскі раённы цэнтр культуры, дзе нас  чакала шмат незвычайнага, непадобнага, таго,  чаго няма ў нашых раёнах…тут праходзілі майстар-класы па побытавым танцам і завіванню наміткі. І калі, ў Гродзенскім раёне ўжо даўно танчаць па-даўнейшаму, то  традыцыйныя галаўныя ўборы любанскіх жанчын вельмі адрозніваюцца. А я дык зусiм была мадэллю…не, не на конкурсе прыгажосцi, а пад час завiвання на маёй галаве намiткi – галаўнога ўбора замужняй жанчыны. Сяргей Выскварка, зададчык аддзела арганізацыйна-творчай работы, вядомы этнограф, фалькларыст і проста апантаны да  работы чалавек, мадэратар нашага семінара па Любанскім раёне, са сваімі калегамі  рэканструяваў спосабы навівання наміткі з в.Саракi i в.Пласток Любанскага раёна.

А мы даведаліся, што намітка — галаўны ўбор замужняй жанчыны, які закрываў яе валасы.  Валасы замужняй жанчыны па традыцыйных уяўленнях беларусаў (як, дарэчы, і ў іншых народаў) надзяляліся надзвычайнай здольнасцю прыцягваць як добрую, так і адмоўную энергетыку, таму іх хавалі пад галоўны ўбор. А калі паверх наміткі падвязвалі яшчэ прыгожую квяцістую хустку – то жанчына ўжо бабуля.  Намітка завяршала строі замужняй жанчыны і з’яўлялася вельмі каштоўным падарункам, бо ў параўнанні з іншымі тэкстыльнымі вырабамі шылася з найтанчэйшага палатна, і па кошце была роўная кошту каня!

Уразіла, як змяняецца постаць жанчыны, калі яна навівае намітку. Проста цуд!

… Падаецца мне, надышоў час традыцыйнае аддзенне ўспрымаць не як знак перажытку ці нейкай адсталасці. Насамрэч — элегантна, стыльна, вельмі класна !!! І таму я ўпэўнена: беларускія народныя строі ніколі не застануцца ў мінулым — яны заўсёды будуць вельмі сучаснымі.

 

 

 

 

Маленькi Дом i цэлы Сусвет...сусвет дзiцячых душ, якi адкрывае свету творчы патэнцыял нашых дзяцей…гэта я пра Любанскую дзiцячую школу народнага дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. У 2012 годзе – гэта была першая ў краiне эксперыментальная школа традыцый, сёння –  гэта малакамплектная ўстанова дадатковай адукацыi дзяцей, якiя вучацца без дошкi  i  сшыткаў, а вывучаюць рамёствы сваiх дзядуль i   бабуль. Дзеці займаюцца па сямі рамесных накірунках: мастацкая кераміка і ганчарства, мастацкая разьба па дрэве, бондарства, лозапляценне, мастацкае саломапляценне, ручная мастацкая вышыўка і касцюм, ручное ўзорнае ткацтва. Па гэтых накірунках таксама вывучаюцца мясцовыя традыцыі, сабраны калекцыі вырабаў.

Тут нас сустракалі па традыцыі хлебам-соллю, на адкрытым паветры арганізавалі сапраўдны «горад майстроў».   А напрыканцы візіту ў «Лаўцы рамесніка» госці змаглі набыць для сябе сувеніры.

Тут ёсць вучнi, ёсць традыцыi, i абавязкова будзе працяг….

Як жа я вам па-добраму зайздрошчу… Можа калі і ў Гродзенскім раёне з’явіцца такая школа!?

 

 

 

 

Сёння дом культуры – гэта глыток свежага паветра для жыхароў аграгарадка.

Наступным пунктам праграмы значылася знаёмства з уладкаваннем і формамі работы Сароцкага сельскага Дома культуры. – лепшы сельскi Дом культуры Мiнскай вобласцi па вынiках працы за 2021 год. Установай культуры кiруе 43 гады Крупянькоў Федар Федаравiч, якi прыйшоу туды разам з жонкай маладымі спецыялiстамi.

Прэзентацыя маладзёвых праектаў, у тым ліку, рэгіянальнага сямейнага маладзёжнага праекта «Сароцкі навігатар», які ўжо не першы год выклікае інтарэс у насельніцтва і збірае прыхільнікаў не толькі з раёна, а і з вобласці, майстар-клас па яго гульнёвых тэхналогіях для ўдзельнікаў семінара прайшлі на адным дыханні.

Зараз, трэба прызнаць, мала моладзі шчыруе на ніве вясковай культуры. Выпускнікі навучальных устаноў часта, «адбыўшы» належны тэрмін пасля размеркавання, імкнуцца перабрацца куды-небудзь у горад. І вельмі добра, што ў Сарачах гэтая кепская завядзёнка не спрацоўвае…разам  з вопытным крэатыўным дырэктарам, які згуртаваў вакол сябе калектыў аднадумцаў, сапраўдных патрыётаў сваёй малой радзімы, застаюцца працаваць i маладыя,  i ужо сталыя людзі….якiм па плячу разам выканаць план пазабюджэтных даходау у памеры!!!!! 35 000, 00 рублёў…Увага, звычайны сельскi дом культуры!

I гэта я вам скажу, толькi адзiн з паказчыкаў.

Развітвацца з крэатыўнымі гаспадарамі ўстановы культуры не хацелася, але наперадзе свайго часу нас яшчэ шмат дзе чакалі.

 

 

Усе шляхі да традыцый вядуць у вясковы клуб.

Зараз стала модна экскурсіі па славутых аб’ектах дапаўняць майстар-класамі. Напрыклад, падарожнікі з задавальненнем садзяцца за ганчарны круг, б’юць молатам па кавалдзе. І дзеля эмоцый, якія ў гэты час атрымліваюць, едуць за сотні кіламетраў. У захапленні мы засталіся і ад ваяжу па любанскіх мясцінах.

Любаншчына багата на таленавітых майстроў, якія будуць рады падзяліцца з гасцямі сваімі ўменнямі. Многія з іх працуюць у клубных установах. А таму ўсе шляхі вядуць у сельскія дамы культуры, у якіх ужо распрацаваны  турыстычныя маршруты.

Так, у аг.Таль для нас прэзентавалi творчасць 10 майстроў народных мастацкiх раместваў, якiя маюць статус народнага майстра.

Адзiнец Наталля Рыгораўна, самы старэйшы майстар па выцiнанцы.

Усё жыццё Наталля Рыгораўна з песняй. І ў свае 85 выступае ў народным калектыве «Шчодрык». Талент перадаўся ад бацькоў. А мама Фядора навучыла яшчэ выцінанцы. Пасля вайны ўпрыгожваць дом не было чым, і з 10 гадоў дзяўчынка пачала вырэзваць з газеты фiранкi і ручнікі. Але нават не ведала, што гэта мастацтва.

Яшчэ адзін народны майстар Беларусі – Марына Вакульчык раскрыла сакрэты аздаблення велікодных яек у тэхніках «шкрабанка».

Народны майстар Беларусі Раіса Валькова правяла  майстар-клас па вырабе кветак з паперы для аздаблення вясельнага вянка.

І гэта толькі верхавіна айсберга. Такіх маршрутаў  мноства. І яны абсалютна розныя па напаўненні. Дарэчы, «турпаслуга» падарожнікам будзе каштаваць сімвалічна. Галоўная мэта арганізацыі такіх ваяжоў – не зарабіць грошы. Гэта ўсё робіцца дзеля таго, каб сельскія дамы культуры і далей заставаліся запатрабаванымі ў наведвальнікаў. Па гэтым шляху ідзе і наш Гродзенскі раён, дзе паспяхова рэалізоўваюцца 13 культурна-турыстычных маршрутаў.

Практыкі па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Любанскім раёне, безумоўна, заслугоўваюць абагульнення і прэзентацыі не толькі на абласным ці рэспубліканскім, але, мне здаецца, і на міжнародным узроўні. Пасля заканчэння праграмы семінара сваімі ўражаннямі, а таксама метадычнымі матэрыяламі падзяліліся яго ўдзельнікі. Вынікі падведзены, перадавы вопыт пераняты, засталося толькі ажыццявіць яго на практыцы ды прыўнесці нешта сваё.

 

 

 

 

Абед у вясковым стылі.

Ну i на развiтанне з Любаншчынай нас чакаў абед у той самай жораўскай вясковай  хаце, дзе пякуць хлеб…

Сённяшняй моладзi цяжка ўявiць ступень занятасці вясковай жанчыны, яна цяжкая i неверагодная,  і  для гаспадынь, якiя нас частавалi рознымi смачнымi стравамi, мала чым адрозніваецца ад клопатаў сялянкі мінулага. Хіба што толькі ў дапамогу гаспадыні на кухні з’явіліся сучасныя прылады. Але ўсё адно – ад самага рання толькі паспявай паварочвацца! Трэба прыгатаваць сняданак, накарміць сям’ю, уставіць у печ стравы да абеду, дагледзець гаспадарку, прыбраць у хаце і інш.

А тут яшчэ гасцей з усёй рэспублiкi панаехала….

Частавалiся, было вельмi смачна, па- дамашняму, па-бабулiнаму са слязьмi на вачах…

Выйшла з хаты, аглядзелася, пастаяла побач са спявачкамi, трохi прайшлася…i нiбыта вярнулася ў дзяцiнства, у бабулiну вёску, на тыя родныя сцяжынкi….

Так, у кожнага з нас і ў жыцці ёсць свая сцяжынка. Яна пачыналася па-рознаму. Але галоўнае, каб вяла праз дабро, праўду, працу, шчырую павагу і любоў да людзей.

А падарожжа, пакуль існуе дарога, не спыняецца. І хто ведае, куды яна прывядзе нас у наступны раз…

 

 

 

Наталля Рамановіч, вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра