Уручэнне медалёў “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» у г. Самара (РФ)

21-22 лістапада 2019 г. у г. Самары ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Ленінскім раёне горада, былі ўручаны юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Дзяржаўная ўзнагарода Беларусі ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 134 ад 2 красавіка 2019 года. Улічваючы ўзрост ветэранаў, уручэнне праходзіла па месцы іх пражывання. У гэтыя дні ўзнагароды былі перададзены палкоўніку ў адстаўцы Канстанціну Жыжыну (1924 г.н.), маёру медыцынскай службы ў адстаўцы Марце Фішылёвай (1922 г.н.),

Раісе Малкінай (1924 г.н.), Зіновію Хайкіну (1925 г.н.) і Івану Патапаву (1926 г.н.).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла Самарская рэгіянальная грамадская арганізацыя па захаванню і развіцці самабытнасці беларускага народа «Белая Русь», пры падтрымцы Самарскай губернскай думы, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Самара, Самарскай гарадской грамадскай арганізацыі ветэранаў вайны, працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў, дылерскага цэнтра «Беларусь». Ва ўрачыстай цырымоніі прымалі ўдзел дэпутат Самарскай губернскай думы Віктар Ягоршын, намеснік Кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Самары Ліяна Раздольская, старшыня Самарскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі па захаванню і развіццю самабытнасці беларускага народа «Белая Русь» Алег Ксяндзоў, кіраўнік ансамбля беларускай песні “Белая Русь» Зоя Ксяндзова

з салісткай ансамбля Таццянай Коршунавай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ад імя ўрада Рэспублікі Беларусь медалі ветэранам уручыў старшыня Самарскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі па захаванню і развіцці самабытнасці беларускага народа «Белая Русь», палкоўнік у адстаўцы Алег Ксяндзоў. Цёплыя словы ў адрас ветэранаў прагучалі ад адміністрацыі Ленінскага раёна г. Самары, былі ўручаны падарункі ад дэпутата губернскай думы. Ансамбль «Белая Русь» выканаў беларускую песню «Мы Вам жадаем».

 

 

Ветэраны цёпла сустракалі гасцей, ўспаміналі мінулыя нялёгкія гады вайны, былі крануты ўвагай з боку ўрада Рэспублікі Беларусь. Ветэранам была выказана глыбокая ўдзячнасць за іх вялікі подзвіг, самаадданасць, праяўленыя ў Вялікую Айчынную вайну, падчас вызвалення Беларусі. Прагучалі пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця.

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур далучаецца да віншаванняў з найлепшымі пажаданнямі!