Вечар усходніх культур

 

23 снежня 2022 года ў Дзяржаўным музее гісторыі беларускай літаратуры прайшоў “Вечар усходніх культур” у рамках праекта “Пад адзіным небам Беларусі”. Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. 

 

 

Мерапрыемства распачалося з прывітальных слоў дырэктара музея Усіка Сяргея Іванавіча і дырэктара Цэнтра Якабсон Вольгі Вітальеўны. Падзячнымі лістамі за падтрымку культурнага праекта “Пад адзіным небам Беларусі”, актыўны ўдзел у “Вечары ўсходніх культур”, захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь  былі ўзнагароджаны Пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь,  Пасольства Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь,  Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Палестынская абшчына”.

 

 

У канцэртнай праграме мерапрыемства прынялі ўдзел лаурэаты Рэсубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна Тэатр усходняга танца “Тамазур” (кіраўнік Яўгенія Храмцэвіч).  Таццяна Крэміс, супрацоўніца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь, бліскуча выступіла з песняй на урду “Kahan ho tum chale aao” (“Дзе ты, прыйдзі да мяне”).  Прадстаўнікі сірыйскай культуры Хаммуры Мухаммад і Хаммуры Махмуд прадэманстравалі цудоўны інструментальны дуэт на нацыянальных музычных інструментах. У праграме мерапрыемства былі прадстаўлены культуры Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Алжыра, Егіпта, Іарданіі, Ірака, Катара, Лівана, Палестыны, Пакістана, Сірыі і Туніса.

 

Пад час мерапрыемства прайшлі дэгустацыя нацыянальных кухань, выстава нацыянальнага сірыйскага касцюма і атрыбутыкі, экспазіцыі выяў катарскай і сірыйскай архітэктуры.

 

 

Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” выказвае шчырыя словы падзякі шаноўным Паслам і прадстаўнікам пасольстваў за актыўны ўдзел

у справе захавання і папулярызацыі нацыянальных культур у Рэспубліцы Беларусь!