VІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” (26.03.2020)

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Гомельскі аблвыканкам, Акцябрскі райвыканкам,

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускі фонд культуры

 

 

Інфармацыйнае паведамленне

 

26 сакавіка 2020 г. у рамках ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”  адбудзецца VІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”, якая пройдзе ў Мінску

У рабоце канферэнцыі запрашаем прыняць удзел навукоўцаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, бакалаўраў, студэнтаў, работнікаў культуры і адукацыі, вучняў агульнаадукацыйных школ, удзельнікаў калектываў мастацкай творчасці.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • тэарэтычныя пытанні народнай культуры і этнапедагогікі;
  • сучасная практыка аднаўлення, засваення і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва ва ўстановах культуры і адукацыі;
  • сямейнае выхаванне;
  • асоба ў народнай культуры і педагогіцы;
  • народная спадчына Бацькаўшчыны ў даследаваннях дзяцей і моладзі;
  • краязнаўства ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе.

Рэгламент канферэнцыі:

Выступленне на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыі – да 10 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 лютага 2020 года даслаць заяўку і тэкст выступлення на адрас  rcnk-1994@mail.ru (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, тэл. 8017-3344694; 8029-7785698).

У заяўцы неабходна указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы (вучобы), пасаду, вучоную ступень, навуковае званне, тэму даклада, службовы і хатні адрасы, тэлефоны, e-mail; тэхнічныя сродкі, неабходныя для даклада.

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі, набыць які можна будзе за адпаведны кошт. Матэрыялы, дасланыя пасля пазначанага тэрміна, у зборнік уключацца не будуць.

Патрабаванні да афармлення артыкула

Аб’ём артыкула: выступленне на пленарным пасяджэнні – да 10 старонак, на секцыйным – да 6 старонак, у ліку якіх – спіс літаратуры і чорна-белыя ілюстрацыі, якія дадаюцца адсканаванымі асобнымі файламі. Подпісы да ілюстрацый дадаюцца пасля спіса літаратуры.

Тэкставы рэдактар: Microsoft Word. Шрыфт: Times New Roman. Памер:14, цераз 1 інтэрвал. Палі: злева – 3.0 см., справа – 1.5 см., знізу і зверху – 2,5 см. Тэкст выраўніваецца па шырыне, зноскі канцавыя. Чырвоны радок – 1.25 см. Старонкі не нумаруюцца.

Справа ўверсе друкуюцца імя і прозвішча аўтара (аўтараў), на наступным радку у дужках – курсівам горад (вёска, раён). Праз 2 інтэрвалы друкуецца назва даклада – па цэнтру, прапіснымі літарамі, тлустым шрыфтам, без пераносаў; праз 2 інтэрвалы – тэкст даклада.

У выступленнях навучэнцаў, у канцы, указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка, які падрыхтаваў вучня да ўдзелу ў канферэнцыі.

Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў.

Выдаткі на праезд – за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Запрашэнне на канферэнцыю будзе даслана дадаткова.

 

Аргкамітэт