Візіт творчай дэлегацыі Латвійскага таварыства Беларускай культуры “Вытокі” (г.Рыга) у Беларусь

 

У пачатку чэрвеня  2023 года  творчая дэлегацыя Латвійскага таварыства Беларускай культуры “Вытокі” (г.Рыга, старшыня Таісія Бачкарова) наведала Беларусь. Галоўная мэта візіту – ўдзел у Міжнародным свяце традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы 2023”. 3 чэрвеня калектыў беларускай песні “Вытокі” прыняў удзел у Гала-канцэрце і быў узнагароджаны Дыпломам за высокі прафесійны ўзровень і актыўны ўдзел. У цырымоніі ўзнагароджання прымаў удзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Ілля Віктаравіч Лапуць.

 

 

 

У якасці ганаровых гасцей творчая дэлегацыя Латвійскага таварыства Беларускай культуры “Вытокі” прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці персанальнай выставы ксяндза Сяргея Сурыновіча “Крылатыя фарбы Браслаўшчыны”.

 

 

Акрамя таго беларусы Рыгі наведалі Полацк, Нясвіж, Мір і Мінск і засталіся з найлепшымі ўражаннямі пасля чарговага візіту ў Беларусь.