Вынікі конкурсу праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для калектываў мастацкай творчасці

На навукова-метадычнай радзе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур падведзены вынікі творчага конкурсу праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для калектываў мастацкай творчасці, у якім разглядаліся 12 работ. Зацверджаны да выдання наступныя праекты:

 

  • «Спяваем разам з “Бяседай”» – Леанід Захлеўны, мастацкі кіраўнік Заслужанага ансамбля народнай музыкі «Бяседа», народны артыст Беларусі;

 

  • «Беларусь – мая песня» – Мікалай Галаўнёў, самадзейны кампазітар з  Віцебска.

 

Згодна з планам зборнікі  мяркуецца выпусціць у верасні 2020 года.