XII Міжнародны фестываль-конкурс народных рамёстваў “Свята сякеры” (20-25 жніўня 2019, г. Томск, РФ)

З 20 па 25 жніўня 2019 года ў г. Томску (Расійская Федэрацыя) у рамках праекта “Мае продкі – з Беларусі” пройдзе

XIІ Міжнародны фестываль-конкурс народных рамёстваў “Свята сякеры”, арганізатарам якога з’яўляецца Рэгіянальная Грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці”, якая рэалізуе праекты і мерапрыемствы па папулярызацыі гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа.

 

Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ад Рэспублікі Беларусь накіроўваецца Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Церніца” і майстры народнай творчасці з Гомельскай вобласці. У рамках гэтых мерапрыемстваў будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, а таксама выставачная экспазіцыя народных рамёстваў.

https://storgram.com/post/B1VM650IEWr