XXVI Дзень беларускага пісьменства (г. Слонім, 31жніўня – 1верасня 2019 г.)

У Слоніме ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі (1252 г.) і ў адным з самых старажытных цэнтраў культурнага і духоўнага жыцця 31 жніўня і 1 верасня прайшло святкаванне XXVI Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемствы маштабнага фестывалю праводзіліся пад знакам Года малой радзімы і былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама юбілейных дат класікаў беларускай літаратуры: В.Быкава, М.Лынькова, А.Куляшова, А.Савіцкага, П.Труса , І.Сяркова, А.Якімовіча, Е.Лось.

 

У цэнтры Слоніма працавалі 16 тэматычных пляцовак. Вялікую цікавасць гасцей фестывалю выклікала творчая праграма, якую прадставілі калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: ансамбль беларускай песні “Вербіца”, вакальны гурт “Плайя” (малдаўская дыяспара Беларусі), фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду “Ватра” і М. Кучук кіраўнік украінскага хору “Крыніца” (украінская дыяспара Беларусі), польскі хор

“Маёвы квят”

(польская дыяспара Беларусі),

                                                                                                             ансамбль інтэрнацыянальнай

                                               дружбы “Згода”.

 

Таксама адбылася прэзентацыя кніжнага фонду Цэнтра. Былі прадстаўлены творы літаратуры больш за 25 нацыянальнасцяў