Конкурс “Культура”

Конкурс “Культура”

 

 

Конкурс «Культура» – гэта конкурс сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары, які праводзіцца дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» з 2012 года пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Конкурс праводзіцца штогод для вывучэння грамадска-культурнай актыўнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў за мяжой і мае станоўчыя вынікі. Штогод удзельнікі дасылаюць відэа-, фота-, друкаваныя дакументальныя матэрыялы аб культурнай дзейнасці беларускіх суайчыннікаў у краінах пражывання.

 

На самы першы конкурс было атрымана 26 заявак з 12 краін свету – Расіі, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Італіі, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Польшчы, Аргенціны. У цяперашні час нараўне з пастаяннымі штогод з’яўляюцца і новыя ўдзельнікі.

 

Конкурс атрымлівае станоўчыя водгукі, а яго ўдзельнікі адзначаюцца дыпломамі, падзячнымі лістамі і падарункамі.